Слова тыдня "Сям'я"

15.10.2026

У рамках рэспубліканскага праекта «Слова тыдня» ў нашай установе дашкольнай адукацыі кожны тыдзень дзеці знаёмяцца з новым беларускім словам. У гэты чацвер словам тыдня стала «Сям'я». Выхаванцы разглядалі сямейныя фотаздымкі, гулялі ў сюжэтна-ралявую гульню «Мая сям'я» і вучыліся гаварыць гэтае слова з асаблівай цеплынёй і павагай. Дзеці сярэдняга ўзросту малявалі партрэты сваіх родных «Мая шчаслівая сям'я», а старэйшыя разважалі пра тое, чаму сям'я важная для кожнага чалавека і якія традыцыі ёсць у іх дамах. Такія сустрэчы дапамагаюць узбагачаць слоўнікавы запас, развіваць цікавасць да роднага слова і выхоўваць любоў да беларускай культуры і сямейных каштоўнасцей.

поделиться в: